Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску гарэў расейскі кансулят


Юры Сьвірко, Менск 11 верасьня ў Менску гарэла памяшканьне расейскага кансуляту на вуліцы Гвардзейскай у цэнтры беларускай сталіцы. Зрэшты, пажар быў даволі хутка патушаны. На месцы падзеяў пабываў наш карэспандэнт.

Прадстаўнік міліцыі, якая ахоўвае памяшканьне кансуляту на вуліцы Гвардзейскай, заявіў, што выгарэў толькі паддашак. Будынак на вуліцы Гвардзейскай – двухпавярховы, і згарэла якраз тое, што знаходзіцца пад дахам, “трэці” паверх. Сьведкі, жыхары суседніх дамоў, распавядаюць, што полымя было вышынёй у два-тры мэтры па-над дахам.

Пачаўся пажар а 16-й гадзіне, пажарныя працавалі яшчэ пасьля 18-й. За 2 гадзіны актыўныя дзеяньні скончыліся, але на месцы знаходзілася яшчэ больш за дзесятак пажарных машынаў. Пад канец пажару на месца прыехаў і расейскі амбасадар Аляксандар Блахін, але ён пакуль адмовіўся даваць камэнтары і не назваў прычыну пажару.
XS
SM
MD
LG