БАГДАД. Сёньня адбыўся выбух каля будынку амэрыканскага кансуляту на поўдні Іраку у горадзе Басра. Загінуў адзін чалавек, як найменей двое – параненыя.
У Садр Сіці каля Багдаду амэрыканская авіяцыя нанесла удары па месцах, дзе, як падазраецца, хаваюцца узброенныя прыхільнікі радыкальнага шыіцкага клірыка Муктады ас-Садра.