Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Загінуў патрыярх Аляксандрыйскі


АТЭНЫ. Улады Грэцыі паведамілі, што у моры на поўначы Грэцыі разьбіўся гэлікоптар. Загінулі усе 17 чалавек, якія знаходзіліся у гэлікоптары, у тым ліку духоўны лідар праваслаўных хрысьціянаў грэцкага абраду Афрыкі, патрыярх Александрыйскі Пётр. Улады Грэцыі і кіраўнікі царквы пацьвердзілі сьмерць патрыярха александрыйскага. Патрыярх накіроўваўся з Афінаў на гару Афон у знакаміты кляштар, адну з праваслаўных сьвятыняў. Неўзабаве пасьля узьлёту была страчаная сувязь з гэлікоптарам, які знаходзіўся над горным раёнам на поўначы Грэцыі.
XS
SM
MD
LG