Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ФСБ гатовае супрацоўнічаць з ваяўнікамі дзеля сьледства


МАСКВА. У расейскіх шпіталях знаходзяцца болей за 350 параненых у выніку захопу школы у Беслане у Паўночнай Асэтыі. Сёньня у Маскву з Паўночнай Асэтыі прывезьлі яшчэ 25 цяжкапараненых. Як паведаміў намесьнік генэральнага пракурора Расеі Уладзімер Калесьнікаў, 90 загіблых застаюцца неапазнанымі, болей за палову зь іх – дзеці. Калесьнікаў абверг паведамленьні, што зьбег кіраўнік узброеннай групоўкі, якая захапіла школу у Беслане. Паводле Калесьнікава, кіраўнік групоўкі забіты (ваяўнік, якога клікалі “Палкоўнік”), яго цела апазнанае адзіным затрыманым удзельнікам нападу. Прэсавы прадстаўнік ФСБ Расеі Ільля Шабалкін заявіў, што “сьледзтва гатовае супрацоўнічаць з кожным, у тым ліку і з ваяўнікамі з нелегальных узброенных груповак”, хто можа даць інфармацыю пра тэрарыстаў.
XS
SM
MD
LG