Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі беларусаў у рэальнасьці прагаласуе на рэфэрэндуме за прапанову Аляксандра Лукашэнкі?


Альгерд Невяроўскі, Менск Гэтае пытаньне тыдня чыноўнікам адной з установаў менскай уладнай вэртыкалі задаваў наш карэспандэнт.

(Малады спадар: ) “Ведаеце, я ня думаю, я проста скажу так: пачакаем рэфэрэндуму, паглядзім. А рэальна я пакуль што ніякіх прагнозаў не раблю. Я адказваю вам зараз не як службовец, а як грамадзянін. А як грамадзянін я лічу – паглядзім. Будзе рэфэрэндум. Ухваліць народ дык ухваліць, не дык не”.

(Спадар: ) “Канечне падтрымае, няўжо ж не зразумела. Такі народ. Народ павінен сасьпець. Тады ўсё будзе добра”.

(Спадарыня: ) “Я думаю, адсоткаў 70. Надта добра ён прамаўляў па тэлевізіі. Шмат абяцаў. Дый народ, наогул, не падрыхтаваны”.

(Спадар: ) “Вакол ідуць чуткі, што ўсе супраць, але ўсе адказваюць, мабыць, што прагаласуюць “за”. А як на самай справе будзе – ня ведаю”.

(Малады спадар: ) “Колькасьць жа нельга сказаць. Большасьць. Так яно й будзе! А што, ёсьць яшчэ нехта?”

(Спадарыня: ) “Я думаю, большасьць беларусаў прагаласуе за яго. Большую частку нашага насельніцтва ствараюць жыхары вёсак, то бок, пажылога ўзросту. А частка насельніцтва крыху баіцца, можна так сказаць.

(Спадар: ) “Я думаю, больш за 60% падтрымае. Такая склалася абстаноўка”.

(Спадар: ) “Я думаю, адсоткаў 70. Таму што ўсё-ткі тут нейкі парадак настаў у дзяржаве”.

(Спадар:) “Я думаю, што абсалютная большасьць. Аляксандар Рыгоравіч мае агромністы досьвед кіраваньня краінай у эпоху самых цяжкіх сацыяльных пераўтварэньняў. Ён у сваёй працы ўвесь час надзяляе шмат увагі практычна ўсім сфэрам жыцьця й дзейнасьці чалавека. У яго наперадзе вялікая будучыня ў гэтай сувязі, на мой погляд. Я перакананы, што большасьць насельніцтва прагаласуе за яго, таму што большасьць насельніцтва верыць яму як кіраўніку сваёй краіны”.

(Спадарыня: ) “Я думаю, што больш за палову прагаласуе, як – гэта ўжо іншае пытаньне. Наогул я лічу, што большая частка прагаласуе “за”. Бальшыні ён даспадобы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG