Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Трэцьцяя гадавіна 11 верасьня


НЬЮ-ЁРК. Сёньня у ЗША адбываюцца цэрымоніі у памяць трэцяй гадавіны тэрарыстычнага нападу 11 верасьня, у выніку якога загінулі каля 3 000 чалавек. У Нью-Ёрку хвіліна маўчаньня была сёньня у 8.46 па мясцовым часе (15.36 па менскім часе) – дакладна у момант, калі першы захоплены самалёт ударыў у вадну з вежаў Сусьветнага гандлёвага цэнтру. Цэрымоніі адбудуцца таксама у штабкватэры Дэпарьамэнту абароны ЗША у Вашынгтоне і у Пэнсыльваніі, дзе разьбіўся адзін з захопленых самалётаў. У іншых краінах сьвету таксама адбываліся цэрымоніі у памяць трагедыі 11 верасьня. Прэм’ер-міністар Аўстраліі Джон Хоўард сказаў сёньня у прынагодным выступе, што вайна з тэрарызмам будзе доўгай і крывавай. У Пакістане узмоцненая ахова амбасадаў, урадавых будынкаў і іншых месцаў, якія маглі б быць магчымымі аб’ектамі нападаў тэрарыстаў.
XS
SM
MD
LG