Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША мае вялікі сумнеў што да аб’ектыўнасьці рэфэрэндуму ў Беларусі


Прэсавы сакратар дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчар заявіў, што становішча з правамі чалавека ў Беларусі спараджае вялікі сумнеў наконт таго, што вынікі абвешчанага рэфэрэндуму будуць аб’ектыўна адлюстроўваць меркаваньні беларускіх грамадзянаў.

Прадстаўнік зьнешнепалітычнага ведамства ЗША заклікаў беларускія ўлады забясьпечыць свабоднае волевыяўленьне грамадзянаў на плебісцыце, правесьці адкрытыя дэбаты па прапанаваным пытаньні й забясьпечыць падлік галасоў у адпаведнасьці зь міжнароднымі дэмакратычнымі стандартамі.

Поўны тэкст заявы
XS
SM
MD
LG