Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста Маладога Фронту Яўгена Скочку Ашмянскі суд завочна аштрафаваў на 950 000 рублёў


Любоў Лунёва, Менск Яўген поштай атрымаў паведамленьне з суду аб тым, што ён мусіць заплаціць гэтыя грошы і яшчэ пяць адсоткаў з гэтай сумы дзяржпошліны.

31 траўня некалькі сяброў Маладога Фронту накіроўваліся ў Літву на сэмінар. На літоўскай мяжы беларускія мытнікі вывелі з рэйсавага аўтобуса Яўгена Скочку і Зьмітра Дашкевіча. У хлопцаў забралі некалькі экзэмпляраў буклетаў пра рух "Маладая Беларусь". Мытнікі казалі, што буклеты аддадуць на экспэртызу ў пракуратуру, каб атрымаць заключэньне ці не зьяўляюцца яны пагрозай для дзяржаўнага ладу.

Зьмітра Дашкевіча праз пэўны час адпусьцілі й дазволілі ехаць далей, а Яўгену Скочку давялося самастойна дабірацца да Вільні. Яўген Скочка абураны завочным прысудам і будзе яго абскарджваць у вышэйшых інстанцыях.
XS
SM
MD
LG