Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рэлігійныя лідары Ірану абараняюць ядзерныя праграмы


ТЭГЭРАН. Адзін з прадстаўнікоў рэлігійнага кіраўніцтва Ірану аятала Ахмад Джанаці заявіў сёньня, што яго краіна ня спыніць распрацоўку ядзерных прагарамаў. Паводле яго, гэта рашэньне вышэйшага духоўнага лідара Ірану аяталы Алі Хамейні. Праз тры дні заплянаванае паседжаньне МАГАТЭ (Міжнароднае агенцтва атамнай энэргетыкі), на якім будзе абмяркоўвацца прапанова ЗША перадаць пытаньне пра ядзерныя праграмы Ірану у Раду Бясьпекі ААН і увесьці санкцыі супраць Ірану. ЗША сьцьвярджаюць, што Іран распрацоўвае ядзерную зброю. Іран адмаўляе гэта.
XS
SM
MD
LG