Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Забіты шыіцкі рэлігійны лідар Хусэйн аль-Хоўці


ЕМЕН. Забіты шыіцкі рэлігійны лідар Хусэйн аль-Хоўці, а таксама 20 ягоных прыхільнікаў у Емене у гарах каля мяжы з Саудаўскай Арабіяй. Гэта мае спыніць сутыкненьні паміж урадавымі войскамі і ваяўнікамі аль-Хоўці, якія працягваліся 2 месяцы. Урад Емену абвінавачвае аль-Хоўці у арганізацыі нелегальных рэлігійных цэнтраў і узброенных нападах супраць ЗША і Ізраілю. Прыхільнікі аль-Хоўці цьвердзяць, што яго перасьледвалі за выступленьні супраць карупцыі і хаўрусу ураду Емену з ЗША.
XS
SM
MD
LG