Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ведае, дзе знаходзяцца базы тэрарыстаў


МАСКВА. Кіраўнік Генэральнага штабу Міністэрства абароны Расеі Юры Балуеўскі заявіў, што яго штаб мае дакладную інфармацыю пра разьмяшчэньне тэрарыстычных базаў у іншых краінах. Ён сказаў, што Расея гатовая да супольных дзеяньняў з тымі краінамі, дзе такія базы знаходзяцца. Паводле Балуеўскага, калі “ня будзе дасягнутае узаемапаразуменьне з памежнымі дзяржавамі, на тэрыторыі якіх знаходзяцца базы”, ён мяркуе, што “будзе атрыманы дазвол ад Вярхоўнага галоўнакамандуючага і Рады Фэдэрацыі на уласные дзеяньні”. Ён не патлумачыў, якія канкрэтна дзяржавы маюцца на увазе. Балуеўскі падкрэсьліў, што дзеяньні будуць цалкам адпавядаць нормам міжнароднага права.
XS
SM
MD
LG