Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Працягваюцца вайсковыя апэрацыі у Іраку


БАГДАД. Авіяцыя ЗША сёньня працягвала удары у ірацкім горадзе Фалуджа, дзе, паводле амэрыканскага камандаваньня, хаваюцца ваяўнікі. Вайсковыя апэрацыі у гэтым суніцкім горадзе працягваюцца чацьвёрты дзень. Забіты як найменей адзін чалавек. Учора загінулі 9 чалавек. Працягваюцца апэрацыі войскаў ЗША і ірацкіх урадавых сілаў супраць ваяўнікоў у гарадах Таль-Афар непадалёк ад мяжы з Сырыяй і Самара на поўначы Іраку. За мінулыя суткі забітыя як найменей 45 ваяўнікоў. У шыіцкім горадзе Нэджэф сёньня каля тысячы дэманстрантаў патрабавалі, каб узброенныя прыхільнікі радыкальнага шыіцкага клірыка Муктады ас-Садра пакінулі горад.
XS
SM
MD
LG