Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Судан адхіляе абвінавачваньні


СЭУЛ. Міністар замежных справаў Асман Ісмаіл, які цяпер знаходзіцца з пяцідзённым візытам у Паўдзённай Карэі, адхіліў абвінавачваньні у тым, што у Дарфуры адбываецца генацыд. ЗША заклікалі ААН ужыць санкцыі супраць Судану у сфэры продажу нафты, паколькі суданскія улады ня спыняюць генацыд на захадзе краіны у Дарфуры. У Радзе Бясьпекі ААН няма адзінадумства адносна праекту рэзалюцыі, прапанаванай ЗША. Кітай і Пакістан, якія імпартуюць нафту з Судану, супраць санкцыяў. Таксама супраць Расея і Алжыр. Паводле дадзеных ААН, у выніку нападаў праурадавай арабскай узброеннай групоўкі Джанджауід на чарнаскурае насельніцтва Дарфуру забітыя амаль 50 000 чалавек, выселеныя са сваіх жытлаў болей за мільён чалавек.
XS
SM
MD
LG