Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паліцыя Інданэзіі дасьледуе выбух у сталіцы


ДЖАКАРТА. Паліцыя Інданэзіі паведаміла, што некалькі самагубцаў зьдзейсьнілі учорашні бомбавы напад. У выніку выбуху каля амбасады Аўстраліі у сталіцы Інданэзіі Джакарце загінулі дзевяць чалавек. Прэм’ер-міністар Джон Хоўард заявіў, што павялічваюцца доказы пра далучнасьць да нападу радыкальнай групоўкі “Джэмаа ісьлямія”, злучанай з аль-Каедай. Паліцыя Інданэзіі адмаўляе, што атрымала за 45 хвілінаў да нападу папярэджэньне пра напад на заходнія амбасады. Аўстралія заявіла, што было такое папярэджаньне праз мабільны тэлефон.
XS
SM
MD
LG