Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леванеўскаму і Васільеву ў турме няма дзе спаць


Сяргей Астраўцоў, Горадня Першае спатканьне з роднымі мелі асуджаныя на два гады за публічную абразу прэзыдэнта Лукашэнкі Валеры Леванеўскі і Аляксандар Васільеў. Яны знаходзяцца ў сьледчым ізалятары гарадзенскай турмы. Іх трымаюць у розных камэрах, якія перапоўнены вязьнямі, таму абодвум няма дзе спаць. Гарадзенская турма — строгага рэжыму, таму Леванеўскага і Васільева празь месяц павінны перавесьці ў калёнію агульнага рэжыму. Магчыма, што такім месцам стане магілёўская папраўчая установа.

На спатканьні з Валерыем Леванеўскім сёньня былі яго жонка Марына і старэйшыя сыны Зьміцер і Ўладзімер. Спатканьне працягвалася больш за паўтары гадзіны. Гаворыць Марына Леванеўская:

(Леванеўская: ) “Ён нам сказаў на спатканьні, што яго перавялі ў камэру, у якой дзесяць месцаў, а ён аказаўся адзінаццатым. Для яго не было ложка, і ён ужо трэцюю ноч ня сьпіць, ён сядзіць за сталом, там ёсьць стол у камэры, і ён за гэтым сталом сьпіць”.

Уладзімер Леванеўскі размаўляў з жонкай Аляксандра Васільева Натальляй. Яна і дзеці Яўгенія і Зьміцер спаткаліся з мужам і бацькам.

(Леванеўскі: ) “Яны сказалі, што на дадзены момант у яго ў камэры знаходзіцца дваццаць адзін чалавек, хаця месцаў, скажам так, пасадачных — васямнаццаць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG