Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат Міхаіла Марыніча зьвярнулася са скаргай у Вярхоўны суд


Алег Грузьдзіловіч, Менск Адвакат Міхаіла Марыніча спрабуе праз вышэйшую судовую інстанцыю аспрэчыць рашэньне сьледчых КГБ, паводле якога падсьледнага пяты месяц трымаюць за кратамі.

Адвакатка Вера Страмкоўская зьвярнулася ў Вярхоўны суд з просьбай адмяніць пастанову аб утрыманьні пад вартай былога міністра і амбасадара Міхаіла Марыніча. Як лічыць адвакат, гэта робіцца незаконна, аднак і раённы, і гарадзкі суды пагадзіліся са сьледчымі КГБ, якія спаслаліся на неабходнасьць допытаў Міхаіла Марыніча. Вера Страмкоўская сумняецца ў шчырасьці сьледчых:

(Страмкоўская: ) “Новых абвінавачаньняў яму не прад’яўлена, ніякіх сьледчых дзеяньняў зь ім не вядзецца, і, як мне стала вядома, сьледчы знаходзіцца ў адпачынку, той, які працягнуў тэрмін утрыманьня Марынічу да 26 верасьня”.

Адвакат згадала пра заключэньне мэдыкаў, паводле якога Марыніча трэба перавесьці ў шпіталь. Міх тым, гэтай рэкамэндацыі КГБ ня выканаў. Сваякі амбасадара і беларускія праваабаронцы лічаць, што Міхаіла Марыніча перасьледуюць паводле палітычных матываў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG