Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд адмовіў Міхасю Землякову ў пазове да КГБ


Алег Грузьдзіловіч, Менск Безвыніковай аказалася спроба жыхара Віцебску Міхася Землякова адсудзіць у КГБ сваю маёмасьць, з дапамогай якой актывісты арганізацыі “Край”, у тым ліку сын Землякова Юрась, шукалі целы зьніклых апазыцыянэраў Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.

Гаворка пра мэталашукальнікі, прылады начнога бачаньня ды адмысловую вопратку, набытыя Міхасём Земляковым законным шляхам. У 2001 годзе гэтыя прылады былі канфіскаваныя КГБ , а супраць актывістаў арганізацыі “Край” узбуджаная крымінальная справа. На яе цяпер і спаслаўся Цэнтральны суд Менску, адмовіўшы Міхасю Землякову ў пазове да КГБ.

Паводле зьвестак КГБ, крымінальная справа не завершаная, сьледзтва дагэтуль высьвятляе, ці не належалі канфіскаваныя рэчы аднаму з кіраўнікоў “Краю” Андрэю Жарнасеку, якога абвесьцілі ў вышук праз “Інтэрпол”. Між тым, вядома, што яшчэ ў 2002 годзе Андрэй Жарнасек атрымаў палітычны прытулак у Нарвэгіі. Там жа ад перасьледу беларускіх уладаў схаваўся і былы супрацоўнік КГБ Генадзь Угляніца, які дапамагаў актывістам “Краю” шукаць целы зьніклых апазыцыянэраў.
XS
SM
MD
LG