Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Першае спатканьне з роднымі адбылося ў Леванеўскага і Васільева


Сёньня першае спатканьне з роднымі мелі асуджаныя на два гады за публічную абразу прэзыдэнта Лукашэнкі Валеры Леванеўскі і Аляксандар Васільеў. Яны знаходзяцца ў сьледчым ізалятары гарадзенскай турмы. Іх трымаюць у розных камэрах, якія перапоўнены вязьнямі, таму абодвум няма дзе спаць. Гарадзенская турма — строгага рэжыму, таму Леванеўскага і Васільева праз месяц павінны перавесьці ў калёнію агульнага рэжыму. Магчыма, што такім месцам стане магілёўская папраўчая установа.
XS
SM
MD
LG