Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Калі ўлада моцная, яна не павінна баяцца, калі выказваюцца людзі, якія чымсьці незадаволеныя”


Алесь Дашчынскі, Менск Афіцыйная прэса падае вынікі сацыялягічнага апытаньня, згодна зь якім 66,5% насельніцтва краіны прагаласавала б за Аляксандра Лукашэнку, калі б выбары праходзілі сёньня. З другога боку, дэмакратычная апазыцыя спасылаецца на вынікі незалежных дасьледаваньняў, згодна зь якімі каля 65 працэнтаў грамадзянаў выступаюць супраць неабмежаванага праўленьня Лукашэнкі. Чым аргумэнтуюць сваю пазыцыю тыя жыхары Беларусі, якія падтрымліваюць правядзеньне рэфэрэндуму?

Прыхільнікі рэфэрэндуму выказваюцца аднолькава, і знайсьці іх няцяжка – асабліва сярод пэнсіянэраў, якія звычайна актыўна выяўляюць сваю пазыцыю ў часе галасаваньня.

(Спадар: ) “Так паглядзець – ужо вялікія зрухі ва ўсім літаральна, у будаўніцтве, у час выплочваецца пэнсія, заробак і сумленнасьць па ўсёй ідзе краіне. Я лічу, што рэфэрэндум непазьбежны і патрэбен, і я думаю, што народ поўнасьцю падтрымае. Я думаю, што народ прагаласуе за яго і пажыцьцёва”.

(Спадарыня: ) “Мы ня так ужо дрэнна жывём, у нас такая краіна спакойная, сацыяльная абарона насельніцтва, у мяне заробак падвышаецца з кожным месяцам. Я працую, мне хапае на сябе, а кожны, хто ў маёй сям’і сам працуе на сябе”.

(Спадар: ) “Ня хочам прэзыдэнта мяняць, каб які-небудзь бесталковы прыйшоў і зноў народ падмануў, як папярэднія абманвалі. Пакуль што я Лукашэнку веру і можна яго паўторна выбіраць”.

(Спадарыня: ) “Тое, што ў нас сапраўды не было ўсялякіх тэрарыстычных актаў, хаця б ужо за гэта. Я ня ведаю, заслуга гэта Лукашэнкі ці каго яшчэ, проста нам пашанцавала. Я ў гэтым сэнсе за Лукашэнку”.

(Спадарыня: ) “Простым вокам відаць, як працуе наш прэзыдэнт. Нават прайсьці па горадзе прыемна, так што я задаволена. Я лічу, што трэцяга тэрміна ён заслугоўвае”.

(Карэспандэнт: ) “А заробкі, пэнсіі, узровень жыцьця?”

(Спадарыня: ) “За пэнсіі я таксама ўдзячна. Вось апошняе дабаўка была вельмі добрая, і, як ён абяцаў, да канца года ён нам падвысіць”.

(Карэспандэнт: ) “А вы верыце ягоным абяцаньням?”

(Спадарыня: ) “Ну, веру”.

(Спадарыня: ) “Маё меркаваньне? Няхай вылучае кандыдатуру сваю, а там будзе відаць, як людзі прагаласуюць”.

(Спадар: ) “Я ня бачу на сёньня іншага палітыка, які зможа людзям нешта даць большае. Ён ня шмат зрабіў, але другія больш чым ён не зробяць. Няхай працуе”.

(Карэспандэнт: ) “А як вам сам спосаб агітацыі – па тэлебачаньні выказваюцца людзі, якія за рэфэрэндум, але не выказваюцца людзі, якія супраць…”

(Спадар: ) “Я думаю, што гэта, канешне, дрэнна, гэта той нэгатыў, той мінус. Гэта мінус сёньняшняй улады. Таму што, калі ўлада харошая, моцная, я думаю, гэтага яна не павінна баяцца. Дайце, няхай выказваюцца людзі, калі чымсьці незадаволеныя, калі супраць”.
XS
SM
MD
LG