Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Урад Аўстраліі ня пойдзе на саступкі тэрарыстам


ДЖАКАРТА. ІНДАНЭЗІЯ. Адказнасьць за ўчорашні выбух каля амбасады Аўстраліі ў Джакарце ўзяла на сябе экстрэмісцкая групоўка “Джэмаа Ісламія”, зьвязаная з “Аль-Кайдай”. У заяве, што з’явілася на адной з ісламісцкіх інтэрнэт-старонак, экстрэмісты пагражаюць Аўстраліі новымі замахамі, калі гэтая краіна не адкліча сваё войска з Іраку. Урад Аўстраліі адмовіўся выканаць патрабаваньні тэрарыстаў. У выніку выбуху ў Джакарце загінулі 9 чалавек, а каля 180 былі араненыя. Прэзыдэнт Інданэзіі Мегаваці Сукарнапутры заявіла. (Сукарнапутры) “Мы асуджаем гэтую акцыю, якая прынесла столькі ахвяраў. Я заклікаю інданэзійскі народ аб’яднацца ў барацьбе з тэрарызмам”. Лічыцца, што групоўка “Джэмаа Ісламія” мае дачыненьне да выбуху на выспе Балі ў 2002-м годзе, калі загінулі 202 чалавекі.
XS
SM
MD
LG