Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Каля 70 тыс. вайскоўцаў ваююць зкстрэмістамі ў Пакістане


ІСЛАМАБАД. У выніку апэрацыі пакістанскай авіяцыі забітыя 50 ісламскіх ваяўнікоў. Напад быў скіраваны супраць меркаванага лягеру для навучаньня ваяўнікоў у правінцыі Паўдзённы Вазірыстан на мяжы з Аўганістанам. У выніку авіяудараў лягер быў цалкам разбураны. Большасьць забітых былі замежнымі грамадзянамі, сярод іх узбэкі, арабы і чачэнцы. Гаворыць пакістанскі генерал Султан. (Султан)Вайсковыя апэрацыі і палітычная праца ў гэтым раёне будуць працягвацца і будуць весьціся да таго часу, пакуль мы не зьнішчым тэрарызм на гэтай зямлі. У апэрацыіях супраць экстрэмістаў на захадзе Пакістану бяруць удзел ня меней за 70 тысячаў вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG