Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судан адкідае абвінавачаньні ЗША ў справе сытуацыі ў Дарфуры


ВАШЫНГТОН. Суданскія ўлады адкінулі абвінавачаньні дзяржсакратара ЗША Коліна Паўэла, які заявіў, што у суданскай правінцыі Дарфур, адбываецца генацыд. Паводле ўладаў Судану, праз гэткія заявы цяперашні амэрыканскі кабінэт хоча атрымаць ададтковую папулярнасьць напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Раней Колін Паўэл заявіў: (Паўэл) “Урад Судану нясе непасрэдную сур’ёзную адказнасьць за катастрофу ў рэгіёне. Ён павінен спыніць злачынствы, што адбываюцца ў Дарфуры і абараніць сваіх уласных грамадзянаў. Адначасова мясцовыя паўстанцы таксама не выконваюць дамоўленасьць аб спыненьні агню і мы вельмі занепакоеныя паведамленьнямі аб выкраданьнях супрацоўнікаў гуманітарных арганізацыяў”
XS
SM
MD
LG