Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь займае трэцяе мейсца ў сьвеце па колькасьці самагубстваў


Ул. інф. Беларусь займае трэцяе мейсца ў сьвеце па колькасьці самагубстваў на душу насельніцтва. Паводле дадзеных за 2002 год першае мейсца ў сьвеце па адноснай колькасьці самазабойстваў займае Літва – прыблізна 45 чалавек на 100 тысячаў насельніцтва.

На другім пасьля яе мейсцы – Расея з паказчыкам 39 самазабойстваў на 100 тысячаў чалавек, на трэцім – Беларусь – у ёй адпаведны паказчык: 33 самазабойцы на 100 тысячаў чалавек. Украіна – на чацьвертым мейсцы, там 30 самазабойстваў на 100 тысячаў чалавек насельніцтва. Калі параўноўваць рэгіёны, то самыя высокія паказчыкі колькасьці самазабойстваў – ва Ўсходняй Эўропе, у посткамуністычных краінах. Краіны Лацінскай Амэрыкі і мусульманскія краіны вызначаюцца найніжэйшым узроўнем самазабойстваў. Ва ўсім сьвеце кожны год уласнаручна зводзяць рахункі з жыцьцём прыблізна мільён чалавек, у сярэднім кожную хвіліну ў сьвеце адбываецца адно самазабойства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG