Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі замежных дзяржаваў – нячастыя госьці ў Беларусі


Ул. інф. Кіраўнікі замежных дзяржаваў – нячастыя госьці ў Беларусі. 1 ліпеня сёлета, напярэдадні гадавіны вызваленьня Менску ад нацысцкай акупацыі, прэзыдэнты Расеі і Ўкраіны Ўладзімер Пуцін і Леанід Кучма наведалі Беларусь з кароткатэрміновым візытам, каб ушанаваць памяць ахвяраў вайны. 7-8 ліпеня сёлета ў Менск прыехаў прэзыдэнт Лівану Эміль Лахуд. 28 ліпеня госьцем Аляксандра Лукашэнкі быў прэзыдэнт Судану Амар Аль-Башыр.

Сёньня ў Менск прыехаў прэзыдэнт Ірану Махамад Хатамі. Дарэчы, займаць пасаду кіраўніка сваёй дзяржавы спадар Хатамі будзе яшчэ меней за год – 3 жніўня 2005 году ў Іране адбудуцца прэзыдэнцкія выбары, у якіх Хатамі ўжо ня будзе мець права ўдзельнічаць. Паводле Канстытуцыі краіны адна асоба ня можа займаць пасаду кіраўніка дзяржавы больш за два чатырохгадовых тэрміна. Да Хатамі з 1989 па 1997 год прэзыдэнтам Ірану быў Акбар Хашэмі Рафсаджані. Нягледзячы на высокую папулярнасьць Рафсаджані, ён пакіраваўшы Іранам 8 гадоў, у выбарах 1997 году не ўдзельнічаў і скасаваць канстытуцыйнае абмежаваньне на колькасьць прэзыдэнцкіх тэрмінаў не прапаноўваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG