Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леванеўскаму няма дзе спаць у новай камэры, таму ён пачаў галадоўку


Сяргей Астраўцоў, Горадня Валеры Леванеўскі абвесьціў галадоўку ў сьледчым ізалятары таму, што яго перавялі ў іншую камэру, якая значна горшая ад папярэдняй, дзе ён сядзеў дагэтуль.

Сёньня пры канцы дня яго наведаў адвакат Аляксандар Бірылаў. Пасьля гэтага стала вядома, што Валерыя Леванеўскага адправілі ў камэру, дзе дзесяць ложкаў, усе занятыя. Ён стаў лішнім і спаць яму па сутнасьці няма дзе. Узьнік канфлікт з сукамэрнікамі. Вэнтыляцыя там кепская, спадар Леванеўскі ня вельмі добра чуецца. Турэмнае начальства на ягоныя скаргі не рэагуе. З прычыны ўсяго гэтага ён вырашыў абвесьціць галадоўку.

Што датычыць Аляксандра Васільева, якога судзілі разам з Валерыем Леванеўскім, дык яго пасадзілі ў камэру, дзе сядзяць васемнаццаць чалавек.
XS
SM
MD
LG