Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леванеўскі, які быў атрымаў два гады за абразу Лукашэнкі, абвесьціў новую галадоўку


Сяргей Астраўцоў, Горадня Валеры Леванеўскі абвесьціў галадоўку за кратамі. 7 верасьня Ленінскі раённы суд пакараў яго двума гадамі зьняволеньня за публічную абразу прэзыдэнта Лукашэнкі. Валеры Леванеўскі па-ранейшаму знаходзіцца ў сьледчым ізалятары Гарадзенскай турмы №1, куды яго пасадзілі яшчэ напачатку сьледзтва — чатыры месяцы таму. Гэта ўжо трэцяя галадоўка спадара Леванеўскага ў сьледчым ізалятары.

Кіраўнік страйкаму прадпрымальнікаў краіны Валеры Леванеўскі не прызнаў сябе вінным у нанясеньні публічнай абразы прэзыдэнту Лукашэнку. Зьняволены пачаў галадоўку. Вось як пра гэта стала вядома, гаворыць ягоны сын Уладзімір Леванеўскі:

(Леванеўскі: ) “Сёньня мая мама разам з жонкай Васільева пайшлі перадаваць перадачу, гэта значыцца, прадукты розныя. Але ў маёй мамы не прынялі перадачы, сказаўшы, што бацька абвесьціў галадоўку”.

Падрабязнасьці пакуль невядомыя. Уладзімер Леванеўскі лічыць, што, хутчэй за ўсё, ягоны бацька абвесьціў галадоўку як пратэст супраць несправядлівага і жорсткага прысуду яму. Нагадаю, што разам з Валерыем Леванеўскім на два гады пасадзілі ягонага паплечніка Аляксандра Васільева.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG