Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць пацярпелых у Беслане перавышае 1200 чалавек


МАСКВА. Колькасьць пацярпелых у выніку захопу школы у Беслане у Паўночнай Асэтыі перавышае 1200 чалавек, як паведаміў сёньня міністар аховы здароўя Расеі Міхал Зурабаў. Паводле яго, да сярэдзіны наступнага тыдню будуць складзеныя поўныя сьпісы пацярпелых і пачнецца выплата кампэнсацыяў. Расейскі урад паведаміў, што за кожнага загіблага у Беслане сям’і будзе выплачана каля 3 400 даляраў і будуць аплачаныя паховіны. Колькасьць загіблых у выніку захопу школы у Беслане – каля 350 чалавек. Паводле ранейшых афіцыйных зьвестак, у Беслане загінулі 329 чалавек, раней паведамлялася – 338.
XS
SM
MD
LG