Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва нэгатыўна ацэньвае рашэньне Лукашэнкі правесьці рэфэрэндум


RFE/RL Літоўскія палітыкі нэгатыўна ацэньваюць рашэньне кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі правесьці рэфэрэндум, які б даў яму дазвол балятавацца на прэзідэнта ў 2006 годзе.

Міністар замежных справаў Літвы Антанас Валёніс заявіў, што падобны крок ня будзе спрыяць умацаваньню дэмакратыі ў Беларусі. Паводле міністра супольная пазіцыя Эўразьвязу наконт прызначанага ў Беларусі рэфэрэндуму будзе сфармуляваная на гэтым тыдні на нарадзе Эўразьвязу.

Старшыня міжнароднай камісіі літоўскага парлямэнту Гедымінас Кіркілас назваў ініцыятыву Аляксандра Лукашэнкі “недэмакратычнай” і “незаконнай”. Старшыня сэймавай камісіі ў справах НАТО Вацлаў Станкевіч выказаў меркаваньне, што рашэньне кіраўніка Беларусі павялічвае верагоднасьць таго, што Беларусь яшчэ шмат часу будзе знаходзіцца ў баку ад Эўропы і дэмакратыі.

На фотаздымку: Міністар замежных справаў Літвы Антанас Валёніс
XS
SM
MD
LG