Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ураган "Айвэн" на Карыбах


КАРАКАС. У выніку урагану загінулі як найменей 11 чалавек у Табага, Грэнадзе і Венесуэле. Ураган “Айвэн” – наймацнейшы ураган на Карыбах цягам апошніх 10 гадоў. У Грэнадзе разбураныя 90 працэнтаў дамоў, у тым ліку і турма, зь якой зьбеглі злачынцы, асуджаныя за забойствы, -- у хаосе яны здолелі пакінуць выспу. Ад урагану таксама пацярпелі Барбадос, Трынідад, Сьв. Вінцэнт і Грэнадзінэ. Цяпер ураган -- моцны вецер і залева – рухаецца у накірунку Ямайкі і Кубы.
XS
SM
MD
LG