Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прызнаньні Паўдзённай Карэі адносна ядзерных праграмаў


СЕУЛ. Паўдзённая Карэя прызнала, што у пачатку 1980-х гадоў рабіла дасьледваньні адносна узбагачэньня урану і плутонія, якія выкарыстоўваюцца для распрацоўкі ядзернай зброі. Тыдзень таму Паўдзённая Карэя таксама прызнала, што падобныя дасьледваньні рабіліся і чатыры гады таму. Прадстаўнік ураду Паўдзённай Карэі заявіў сёньня, што экспэрты МАГАТЭ (Міжнароднага агенцтва атамнай энэргетыкі) будуць дасьледваць гэта. Кіраўнік агенцтва па ядзернай бясьпецы Паўдзённай Карэі заявіў, што яго краіна будзе прытрымлівацца сваіх абавязацельстваў адносна мірнага выкарыстаньня ядзернай энэргетыкі і дамовы аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG