Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у Джакарце: 9 загіблых


ДЖАКАРТА. Моцны выбух адбыўся сёньня каля будынку амбасады Аўстраліі у сталіцы Інданэзіі Джакарце. Як найменей 9 чалавек загінулі, параненыя каля 160 чалавек. Большасьць загіблых – паліцыянты, ахоўнікі амбасады і людзі, якія праходзілі непадалёк. У ліку пацярпелых няма супрацоўнікаў амбасады, няма замежных грамадзянаў. Паводле паліцыі Джакарты, выбухоўка была у аўтамабілі. Ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьць за выбух. Прадстаўнікі Інданэзіі і Аўстраліі заявілі, што падазраюць узброенную групоўку “Джэмаа Ісьлямія”. Міністар замежных справаў Аўстраліі Аляксандар Даунэр заявіў, што гэта, магчыма, тэрарыстычны напад, скіраваны супраць Аўстраліі. Раней амбасады ЗША і Аўстраліі у Інданэзіі былі папярэджаныя пра магчымыя напады з боку ісьлямскіх ваяўнікоў.
XS
SM
MD
LG