Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейскі ўрад будзе разглядаць пытаньне кампэнсацыяў ахвярам замаху ў Беслане


МАСКВА. Расейскі ўрад разгледзіць сёньня пытаньне аб дапамозе сем’ям ахвяраў трагедыі ў Беслане. Паводле апошніх афіцыйных дадзеных загінулі 330 чалавек, палова зь якіх – дзеці. Больш за 700 асобаў былі параненыя ў часе выбухаў і страляніны паміж захопнікамі і расейскімі сіламі. Між тым расейскія ўлады абвесьцілі, што выплацяць узнагароду ў памеры 10 мільёнаў даляраў за інфармацыю, якая дапамагла б “нэўтралізаваць” лідэраў чачэнскіх незалежнікаў Аслана Масхадава і Шаміля Басаева. Масква абвінавачвае іх у арганізацыі апэрацыі ў Беслане. Тым часам кіраўнік Генэральнага штабу Расеі Юры Балуеўскі заявіў, што Расея гатовая нанесьці папярэджальныя ўдары па базах тэрарыстаў у любым месцы у сьвеце. У краінах Захаду паставіліся да гэтай заявы з асьцярожнасьцю. Прадстаўніца Эўразьвязу Эма Удвін выказала сумнеў у тым, што словы Юрыя Балуеўскага дакладна адлюстроўваюць пазыцыю расейскага ўраду.
XS
SM
MD
LG