Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня будзе вядомае стаўленьне Вашынгтону да сытуацыі ў Судане


ВАШЫНТОН. Чакаецца, што сёньня Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл абвесьціць, ці лічыць амэрыканскі ўрад масавыя забойствы ў суданскай правінцыі Дарфур генацыдам. У сераду, ЗША прадставілі ў ААН новы праект, дзе гаворыцца пра пагрозу ўжыць міжнародныя санкцыі супраць нафтавай прамысловасьці Судану, калі ўлады краіны цягам месяцу не спыняць разьню ў Дарфуры. Улады Судану абвяргаюць дадзеныя ААН пра тое, што ў Дарфуры загінулі прынамсі 50 тысячаў чалавек.
XS
SM
MD
LG