Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Горадні памятаюць Бітву пад Воршай


Сёньня ўвечары сябры БНФ “Адраджэньне” усклалі кветкі да мэмарыяльнага знаку “Пагоня на Грунвальд”, які знаходзіцца побач са старажытнай Калоскай царквой на беразе Нёмана. Ускладаньне кветак адбылося з нагоды Дня беларускай вайсковай славы.

Удзельнікаў было больш за дваццаць чалавек. На месцы іх ужо чакалі міліцыянты, якіх было не нашмат меней. Яны стаялі побач з тымі, хто ўскладаў кветкі і зблізку запісвалі твары людзей на відэакамэру. А ў Каложы гэтым часам вянчаліся маладыя.
XS
SM
MD
LG