Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Валеры Леванеўскі сёньня знаходзіцца ў сьледчым ізалятары ў той жа камэры, дзе сядзеў і да суду


Валеры Леванеўскі сёньня знаходзіцца ў сьледчым ізалятары ў той жа камэры, дзе сядзеў і да суду. А Аляксандра Васільева пасадзілі ў іншай, паколькі забаронена трымаць разам асобаў, якія праходзілі па адной крымінальнай справе. У траўні, калі Валеры Леванеўскі трапіў у ізалятар, ён дамогся таго, каб сядзець ня ў самых горшых умовах. Вось што пра гэта расказаў адвакат Аляксандар Бірылаў:

(Бірылаў: ) “Камэра, якая больш-менш адрамантавана. Зноў-такі, не вытрымліваюцца ўсе санітарныя нормы па плошчы, па належным мэтражы, паводле словаў Леванеўскага. Але ўсё роўна гэтыя ўмовы больш-менш адрозьніваюцца ад тых, у якіх знаходзіцца большая частка ўзятых пад варту”.

Разам зь Леванеўскім у камэры было чатыры чалавекі. Будынак сьледчага ізалятару пабудавалі за царом сто гадоў таму — паводле аўстрыйскага, сучаснага тады, праекту. У гэтым ізалятары сем гадоў таму трымалі вядомага журналіста Паўла Шарамета.

Сам ізалятар знаходзіцца ў самым цэнтры гораду на тэрыторыі Гарадзенскай турмы N1. У турму царскія ўлады ператварылі пабудовы езуіцкага калегіюма, якія існуюць з 17 стагодзьдзя. Вядома, што ў гарадзенскай турме за польскім часам сядзелі Браніслаў Тарашкевіч, Піліп Пястрак, удзельнікі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху.
XS
SM
MD
LG