Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Шчукін змагаецца з акруговай камісіяй №20 у Віцебску


Валеры Шчукін прапануе віцяблянам ініцыяваць працэдуру адкліканьня старшыні ды сакратара акруговай камісіі №20. Паводле спадара Шчукіна, старшыня камісіі Тацяна Трушаніна ды сакратар камісіі Тацяна Шаўцова сфальсыфікавалі дакумэнты ды парушылі ягоныя грамадзянскія правы, не дазволіўшы пазнаёміцца з матэрыяламі праверкі ягонай незарэгістраванай ініцыятыўнай групы.

З гэтай нагоды Валеры Шчукін зьвярнуўся з адмысловымі ўлёткамі да настаўнікаў СШ №39 ды супрацоўнікаў тэлезаводу “Віцязь”. Гэта тыя працоўныя калектывы, якія парэкамэндавалі спадарыню Шаўцову ды спадарыню Трушаніну да ўдзелу ў акруговай камісіі й якія, паводле выбарчага заканадаўства, маюць права іх адклікаць назад.

Патлумачыўшы ва ўлётках сутнасьць парушэньняў, якія, на ягоную думку, дапусьцілі сакратар ды старшыня Чкалаўскай выбарчай акругі № 20, спадар Шчукін мяркуе распачаць зьбіраньне подпісаў за іхную адстаўку. Некалькі дзён таму ён ужо быў падаў заяву ў пракуратуру, каб супраць гэтых старшыні да сакратара камісіі ўзбудзілі крымінальную справу.
XS
SM
MD
LG