Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пры канцы верасьня ў Беларусі пачнуцца самыя маштабныя сёлета вайсковыя манэўры “Шчыт Айчыны 2004”


Алег Грузьдзіловіч, Менск Будзе адпрацоўвацца сцэнар мабілізацыі ўсёй вайсковай сыстэмы краіны, уключна з памежнікамі, міліцыяй і КГБ.

Буйныя вайсковыя манэўры “Шчыт Айчыны 2004” пройдуць з 27 верасьня да 3 кастрычніка. Паводле намесьніка начальніка генэральнага штабу Пятра Ціханоўскага, сцэнар манэўраў зацьверджаны Аляксандрам Лукашэнкам. Ён прадугледжвае барацьбу з агрэсіяй, якая пачалася ў выніку міжэтнічнага канфлікту с суседзямі. Заяўлена, што на заканчэньне манэўраў на палігон пад Смалявічамі прыедзе кіраўнік дзяржавы.

Былы міністар абароны Беларусі Павал Казлоўскі лічыць, што манэўры ў Беларусі з 2001 году сталі часткай палітычнай кампаніі ўмацаваньня асабістай улады Аляксандра Лукашэнкі:

(Казлоўскі: ) “Армія не забясьпечана. Не хапае запчастак, акумулятараў, тэхніка псуецца. На гэта грошай няма. А на тое, каб прадэманстраваць сябе ў якасьці галоўнага актора на гэтай сцэне, ёсьць. Усё гэта так робіцца”.

У манэўрах “Шчыт Айчыны 2004” возьме ўдзел амаль кожны шосты беларускі вайсковец. Таксама будуць задзейнічаныя памежнікі, міліцыянты і супрацоўнікі КГБ.

Правядзяньне самых буйных з пачатку году манэўраў супадае з агітацыйнай кампаніяй, якую вядзе ўлада ў падтрымку рэфэрэндуму аб падаўжэньні прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі.
XS
SM
MD
LG