Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дабрачынныя арганізацыі пакідаюць Ірак


БАГДАД. Большасьць няўрадавых арганізацыяў спыняюць сваю дзейнасьць у Іраку, у сувязі з апошнімі захопамі замежных супрацоўнікаў. Учора ваяўнікі уварваліся у будынак італьянскай дабрачыннай арганізацыі і захапілі чатырох супрацоўнікаў. Прадстаўнік Ірацкай арганізацыі абароны правоў чалавека Ісмаіл Дауд заклікаў вызваліць закладнікаў, якія працавалі дзеля міру у Іраку. Ірацкі клірык Шэйх Хатыб Юніс сказаў, што у закладніках апынуліся ня толькі чацьвёра чалавек – дзьве італьянкі і двое іракцаў, але таксама і ірацкія дзеці, і хворыя, старыя і бедныя людзі Іраку, паколькі яны застаюцца бяз дабрачыннай дапамогі. Эўрапейская камісія заклікала дабрачынныя арганізацыі працягваць працу у Іраку і заявіла, што будзе фінансаваць арганізацыі, якія застануцца у Іраку.
XS
SM
MD
LG