Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвята гораду, якое ў Менску плянуюць правесьці 11 верасьня, будзе ў меншых маштабах, чым меркавалася


Пра гэта паведаміў першы намесьнік старшыні гарвыканкаму. На пытаньне Радыё Свабода, ці будзе зьмененая праграма сьвяткаваньняў дня гораду 11 верасьня ў Менску пасьля таго, як Беларусь афіцыйна далучылася да жалобы ў Расеі, а маскоўскі мэр Юры Лужкоў увогуле скасаваў у сябе сьвята гораду, першы намесьнік старшыні Менскага гарвыканкаму Мікалай Ярохаў адказаў:

(Ярохаў: ) “Слушна зрабіў Юры Міхайлавіч, што скасаваў сьвята гораду Масквы, паколькі гэта было жудасна, супала з жудаснымі падзеямі. І было бы цяжка масквічам неяк інакш сябе адчуваць і штосьці там сьвяткаваць. Гэта натуральная рэакцыя на трагедыю, якая адбылася ў Расеі. Што да Менску, я думаю, што мы ня будзем маштабы першапачатковыя ажыцьцяўляць. То бок, гэта будзе больш спакойна. Але сьвята ўсё ж такі застанецца. Жалоба скончылася — таму. Прынамсі, карэкціроўка будзе ў бок зьніжэньня маштабнасцьі ды ўзроўню”.
XS
SM
MD
LG