Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнтка ПА АБСЭ Тунэ Тынгсгорд: “Я супраць гэтага рэфэрэндуму, абвешчанага за такі кароткі тэрмін!”


Юры Сьвірко, Менск Дзейны старшыня АБСЭ, міністар замежных справаў Баўгарыі Саламон Пасі прызначыў чатырох парлямэнтароў адмысловымі каардынатарамі, якія ачоляць назіральныя місіі на выбарах у Беларусі, Казахстане, Украіне ды Злучаных Штатах. Каардынатарам па Беларусі стала віцэ-прэзыдэнтка ПА АБСЭ Тунэ Тынгсгорд, дэпутатка рыксдагу Швэцыі.

Адрозна ад брытанкі Одры Главэр, якая будзе кіраваць місіяй назіральнікаў ад Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ, швэдка Тунэ Тынгсгорд будзе ачольваць групу кароткачасовых назіральнікаў ад усяе АБСЭ.

(Тынгсгорд: ) “Парлямэнтары, я мяркую, прыбудуць за два-тры дні да выбараў. Гэта, як чакаецца, будзе даволі вялікая група, таму што людзі зацікаўленыя ў Беларусі. І мінулы раз, калі я брала ўдзел у назіраньні ў Беларусі, мы былі вялікай групай”.

Спадарыня Тынгсгорд удакладніла, што яна была назіральніцай на мінулых парлямэнцкіх выбарах 2000 году. Я папрасіў яе пракамэнтаваць таксама рашэньне Аляксандра Лукашэнкі правесьці рэфэрэндум.

(Тынгсгорд: ) “Я ня зьдзіўленая. Я ў значнай ступені супраць гэтага. І я думаю, што гэта зроблена за такі кароткі тэрмін! Шмат якія палітычныя партыі ў Швэцыі былі занятыя рознымі праектамі з палітычнымі партыямі ў Беларусі якраз таму, што мы заклапочаныя тым, каб Беларусь рухалася ў больш дэмакратычным кірунку”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG