Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО і Расея гатовыя да супрацоўніцтва


МАСКВА. Вярхоўны камандуючы вайсковымі сіламі НАТО у Эўропе сёньня сустракаўся у Маскве з прадстаўнікамі улады Расеі. Амэрыканскі генэрал Джэймс Джонс заявіў, што Расея і НАТО стаяць “перад агульнай пагрозай”, што абвешчае новую эру “узмоцненага супрацоўніцтва”. Кіраўнік Генэральнага штабу Расеі Юры Балуеўскі заявіў, што толькі супольныя дзеяньні “могуць спыніць мор 21 стагодзьдзя”. Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Іваноў таксама пацьвердзіў гатовасьць Расеі супрацоўнічаць з НАТО, і сказаў, што НАТО павінна вырашыць адносна “канкрэтных” дзеяньняў у змаганьні з тэрарызмам.
XS
SM
MD
LG