Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ядзерныя праграмы Ірану -- іранскія прадстаўнікі супярэчаць адзін адному


ВАШЫНГТОН. Прэсавы прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчэр заявіў, што Вашынгтон скэптычна ставіцца да абяцаньняў Іраку адносна ядзерных праграмаў. Кіраўнік ядзерных праграмаў Ірану сёньня паведаміў, што Іран абмяркоўвае з эўрапейскімі ўладцамі магчымасьці замарозіць некаторыя ядзерныя праграмы. Аднак Хасан Рахані, які ачольвае Вярхоўную раду нацыянальнай бясьпекі Ісьлямскай Рэспублікі Іран, заявіў, што яшчэ занадта рана гаварыць пра перамовы. Раней дзяржсакратар Колін Паўэл ізноў выказаў упэўненасьць, што Іран патаемна распрацоўвае ядзерную зброю. Паўэл заклікаў МАГАТЭ (Міжнароднае агенцтва ядзернай энэргэтыкі) разгледзець праблему іранскай ядзернай зброі у Радзе Бясьпекі ААН.
XS
SM
MD
LG