Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апэрацыя ізраільскага войска у Паласе Газа


ГАЗА. Ізраільскія танкі увайшлі у паўночныя раёны Паласы Газы сёньня. Адзін чалавек паранены сёньня, учора былі забітыя 14 чалавек у выніку авіяудараў. Ізраільскае войска паведамляе, што апэрацыя у раёне паселішча Бэйт-Ханун накіраваная на перадухіленьне ракетных нападаў на ізраільскія гарады з боку палестынскіх ваяўнікоў. Яшчэ пяць ракетаў былі скіраваныя на ізраільскія пазыцыі сёньня. На поўначы Заходняга Берагу адбыўся выбух аўтамабілю, прыкладна у 100 мэтрах ад Ізраільскай абарончай сьцяны. Палестынскі кіроўца забіты.
XS
SM
MD
LG