Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паўночнай Асэтыі патрабуюць адстаўкі ураду


УЛАДЫКАЎКАЗ (Паўночная Асэтыя). У Беслане сёньня працягваліся пахаваньні ахвяраў захопу школы. Паводле генэральнага пракурора Расеі Уладзімера Усьцінава, на сёньня пацьверджаная гібель 326 чалавек, 210 целаў апазнаныя. Параненыя 700 чалавек. Другі дзень ва Уладыкаўказе адбываецца несанкцыянаваны мітынг – патрабуецца адстаўка кіраўніцтва Паўночнай Асэтыі. Сёньня у мітынгу бралі удзел болей за 3 000 чалавек, паводле карэспандэнта радыё Свабода. Прэзыдэнт Паўночнай Асэтыі Аляксандр Дзасохаў пасьля перамоваў з прадстаўнікамі дэманстрантаў, паабяцаў вызваліць з пасадаў кіраўнікоў праваахоўчых ворганаў.
XS
SM
MD
LG