Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Івонка Сурвіла: “Рада БНР будзе прасіць урады дэмакратычных краінаў прызнаць вынікі рэфэрэндуму нелегітымнымі”


Сяргей Навумчык, Прага Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла пракамэнтавала беларускай службе Радыё Свабода рашэньне Аляксандра Лукашэнкі абвесьціць рэфэрэндум, каб далей застацца пры ўладзе.

(Сурвіла: ) “Фактычна, іншага я ад Лукашэнкі не спадзявалася. Гэта яшчэ адна здрада Канстытуцыі Беларусі, якую ён сваёй прысягай кляўся бараніць. І гэта будзе новай узурпацыяй улады. бо якія б не былі вынікі рэфэрэндуму – яны будуць сфальсыфікаваныя на карысьць узурпатара.

Страшэнна шкада мне беларускі народ, які будзе стораз болей ізалявацца ад нармальнага эўрапейскага жыцьця, ад дабрабыту сваіх заходніх суседзяў. А мо і зноў зробіцца калёніяй чужой імпэрыі, без дазволу якой рэфэрэндум не адбыўся б.

Рада БНР будзе, безумоўна, зьвяртацца да ўсіх цывілізаваных урадаў, каб прыцягнуць увагу на гэтае новае пагвалчваньне Канстытуцыі беларускай дзяржавы. Рэфэрэндум і ягоныя вынікі будзем лічыць нелегітымнымі. І будзем прасіць дэмакратычныя урады прызнаць вынікі рэфэрэндуму нелегітымнымі”.
XS
SM
MD
LG