Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Натальля Машэрава: “Палітычны бамонд Расеі разгублены. Масква не чакала рэфэрэндуму”


Сяргей Навумчык, Прага Паводле некаторых заходніх аналітыкаў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Натальля Машэрава на наступных прэзыдэнцкіх выбарах можа быць адным з тых кандыдатаў, якіх Крэмль падтрымае ў якасьці альтэрнатывы Аляксандру Лукашэнку. У гэтыя дні яна знаходзіцца ў Маскве.

(Машэрава: ) “Я была перакананая, што фармулёўска зьмены Канстытуцыі, тым болей у такім істотным пытаньні, як прэзыдэнцкія выбары, павінна была ўзгадняцца з парлямэнтам. Тая фармулёўка, якая прадстаўленая, яна не зьмяняе канцэпцыю прэзыдэнцкіх выбараў, а дае магчымасьць асабіста Аляксандру Рыгоравічу ўдзельнічаць у наступных выбарах. Я б сказала, што ня толькі гэтыя, а і ўсе іншыя канстытуцыйныя зьмены, любога ўзроўню рэфэрэндумы, якія тычацца Канстытуцыі – павінны прымацца разам з парлямэнтам, гэта я яшчэ раз падкрэсьліваю. А дзеля таго, каб па прыватных пытаньнях не абвяшчаць рэфэрэндумы, а толькі па нейкіх канцэптуальных, найважнейшых для краіны – я думаю, што можна было б унесьці зьмены, як у некаторых заходніх краінах, дзе няма абмежавальнага тэрміну для магчымасьці быць прэзыдэнтам. Адзінае, што ў такім выпадку праз кожны тэрмін, кожныя 4-5 гадоў павінны адбывацца абсалютна дэмакратычныя выбары, павінны быць вартыя адзін аднаго апанэнты. Іншымі словамі, дзеля гэтага трэба ўносіць зьмены ў розныя іншыя законы – аб палітычных партыях, аб грамадзкіх аб''яднаньнях і гэтак далей – у мэтах палітычнай структурызацыі грамадзтва”.

(Навумчык: ) “Вы цяпер ў Маскве, ці можаце сказаць нешта пра рэакцыю расейскай эліты? Які Ваш прагноз?”

(Машэрава: ) “Мяне больш зьдзівіў ня сам рэфэрэндум, бо я яго чакала. І гэта натуральна, гэта зразумела, мы ў Беларусі ведаем, якія ў нас працэсы ідуць, і ведаем, чаго нам чакаць. Мяне зьдзівіла, што ў Маскве да абвяшчэньня рэфэрэндуму ніхто ня верыў, што гэта магчыма. І сярод палітычнага бамонду Расеі даволі вялікая разгубленасьць. Таму сёньня прадказаць рэакцыю я пакуль не магу. Масква не чакала гэтага рэфэрэндуму”.
XS
SM
MD
LG