Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэсавая сакратарка Эўракамісіі пра рэфэрэндум: “Мы будзем уважліва сачыць за разьвіцьцём падзеяў”


Аляксей Знаткевіч, Прага Прэсавая сакратарка Эўрапейскай камісіі ў вонкавых сувязях Эма Адвін пракамэнтавала абвяшчэньне ў Беларусі рэфэрэндуму, які мае мэтай дазволіць Аляксандру Лукашэнку балятавацца на пасаду прэзыдэнта неабмежаваную колькасьць разоў.

(Адвін: ) "Выглядае, што рашэньне прэзыдэнта Лукашэнкі абвясьціць рэфэрэндум сапраўды пярэчыць Канстытуцыі, якая дазваляе максымальна два прэзыдэнцкія тэрміны. І таму мы ўспрымаем гэтае рашэньне са шкадаваньнем. Мы будзем уважліва сачыць за разьвіцьцём падзеяў. Таксама варта зазначыць, што мы ўжо былі вельмі заклапочаныя агульным разьвіцьцём сытуацыі ў Беларусі. Гэта наш сусед, але мы назіраем ў нашага суседа перасьлед няўрадавых арганізацый і лідэраў апазыцыі, абмежаваньні свабоды выказваньняў і сродкаў масавай інфармацыі. Мы адчуваем гэта і шкадуем з нагоды таго, што сытуацыя ў Беларусі пагаршаецца".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG