Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таямніца “квітненьня” беларускай эканомікі: штучнасьць афіцыйных лічбаў


Падрыхтаваў Севярын Квяткоўскі, Менск Агляд сьвежых нумароў беларускіх газэтаў

Сьвежы “Курьер из Борисова” прапануе вялікае інтэрвію з экс-міністрам сельскай гаспадаркі і экс-палітвязьнем Васілём Лявонавым. Таксама газэта раскрывае таямніцы “квітненьня” беларускай эканомікі і падвышэньня сярэдняга заробку ў краіне. Аўтар Леў Марголін на канкрэтных прыкладах даводзіць штучнасьць афіцыйных лічбаў, якіх заве фантастычнымі. У газэце распавядаецца пра супрацьстаяньне барысаўскага прадпрымальніка Юрыя Шапчыца і гарвыканкаму. Прадпрымальнік спрабуе давесьці сваё права на працу.

Барысаў, сярод іншага, вядомы сваёй вайсковай часткай “Печы”. Некаторыя афіцэры паскардзіліся ў “Курьер из Борисова”: маўляў, начальства прымушае падпісвацца на газэты, якія яны – афіцэры – чытаць ня хочуць. Таксама газэта публікуе пытаньне чытачоў, якія дзівяцца, чаму на некалькіх аўтобусах, скіраваных з Барысава для дзяцей чарнобыльскай зоны, красуе надпіс “Ад прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь”? Карэспандэнты высьветлілі, што аўтобусы насамрэч набытыя за дзяржаўныя грошы, а не за прыватны заробак Аляксандра Лукашэнкі.

Яшчэ адна газэта з Барысава – “Барысаўскія навіны” – выходзіць сёньня з ранку. Як і “Курьер из Борисова”, “Барысаўскія навіны” зьвяртаюцца да лёсу свайго земляка прадпрымальніка Юрыя Шапчыца. Таксама газэта распавядае чарговую сумную гісторыю беларускага гастарбайтэра, якога падманула маскоўская будаўнічая фірма. А яшчэ з “Барысаўскіх навінаў” можна дазнацца пра пачатак перадвыбарчай агітацыі старшыні афіцыйнай прафсаюзнай Фэдэрацыі Леаніда Козіка. На думку аўтара Аляксандра Абрамовіча, прафсаюзны бос пачаў гонку за дэпутацкім мандатам раней за афіцыйна дазволены тэрмін.

Сёньняшняя “Комсомольская правда в Белоруссии” акцэнт у матэрыялах робіць на крымінал і адпачынак у аксамітны сэзон. З газэты можна дазнацца, што нядаўна менская міліцыя захапіла двух асабліва небясьпечных бандытаў, якія цяжка паранілі міліцыянта. Таксама можна даведацца пра парады спэцыялістаў для патэнцыйных восеньскіх курортнікаў: якім чынам не захварэць праз розьніцу беларускага і паўднёвага кліматаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG