Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Gazeta Wyborcza”: “Цяжка меркаваць, каб вынікі рэфэрэндуму былі не такія, як патрэбна Лукашэнку”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня вядучыя польскія газэты ў артыкулах з загалоўкамі кшталту “Лукашэнка хоча кіраваць пажыцьцёва” ці “Вечнае кіраваньне” камэнтуюць учорашні зварот беларускага кіраўніка да народу, у часе якога ён абвясьціў пра рэфэрэндум аб магчымасьці браць удзел у выбарах у 2006 годзе.

Найвялікшы штодзёньнік у Цэнтральнай і Усходняй Эўропе – “Gazeta Wyborcza” – піша, што, гледзячы на сытуацыю ў цяперашняй Беларусі, цяжка меркаваць, каб вынікі рэфэрэндуму былі не такія, як патрэбна Аляксандру Лукашэнку.

“За час кіраваньня Лукашэнкі, Беларусь ператварылася ў аўтарытарную краіну. Незалежны парлямэнт быў зьліквідаваны, а замест яго створаны такі, які падпарадкоўваецца кіраўніку краіны. Пераважная большасьць незалежных мэдыяў зьліквідаваная. Тыя, што яшчэ засталіся, увесь час перасьледуюцца. Усяляк перасьледуецца й апазыцыя. Магчымыя канкурэнты Лукашэнкі, такія як Юры Захаранка ці Віктар Ганчар, зьніклі ў акалічнасьцях, якія дагэтуль невядомыя”, піша газэта.

Паводле штодзёньніка, тое, што Лукашэнка абвясьціў рэфэрэндум менавіта цяпер – невыпадкова, бо ў дадзены момант у Расеі ўсе, у тым ліку і Пуцін, які ўжо стаміўся ад Лукашэнкі, занятыя трагедыяй у Бэслане, а беларускі кіраўнік гэта выкарыстаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG