Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паказаны запіс, зроблены ў захопленай школе ў Беслане


МАСКВА. Расейскія і міжнародныя тэлеканалы паказалі відэёзапіс, які быў зроблены ўнутры школы ў Беслане ў часе захопу закладнікаў. На відэё відаць дзяцей з бацькамі, якія сядзяць ў спартовай залі школы, а іх ахоўваюць добра ўзброеныя і замаскаваная ваяўнікі. Відаць таксама вялікую колькасьць выбухоўкі. Прадстаўнікі расейскага тэлеканалу НТВ, які першы паказаў стужку, кажуць, што відэёзапіс зрабіў адзін з захопнікаў.
XS
SM
MD
LG